Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлеб, -а, мн. хлябы́, хлябо́ў, м.

1. толькі адз. Прадукт харчавання, які выпякаецца з мукі.

Чорны х.

Сітны х.

Пшанічны х.

2. толькі адз. Зерне, якое мелецца на муку.

Нарыхтоўка хлеба.

Уборка хлеба.

Х. — усяму галава (прыказка).

3. Зерневыя расліны (жыта, пшаніца і пад.) на корані.

Добра ўрадзіў хлеб.

Хлябы ў рост чалавека.

4. толькі адз., перан. Сродкі для існавання, заробак.

Цяжкай працай здабываць свой х.

Адабраць чужы х.

Аб адным хлебе (разм.) — у нястачы, адчуваючы недахоп у ежы.

Без хлеба сядзець (разм.) — быць незабяспечаным сродкамі для існавання.

Жыць на ласкавым хлебе (разм.) — жыць на чыім-н. утрыманні, з чыёй-н. ласкі.

Зайцаў хлеб — рэшткі яды, прывезеныя з поля, з лесу дзецям.

І то хлеб (разм.) — і гэта добра.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую, бестурботную працу.

Надзённы хлеб — тое, што патрэбна для жыцця.

Не вялікі хлеб (разм.) —

1) не вельмі добра;

2) невысокая аплата працы, не зусім забяспечаныя ўмовы жыцця.

Пасадзіць на хлеб і ваду (разм.) — пакараць голадам, абмежаваць у ядзе каго-н.

Хлеб ды соль (разм.) — прыемнага, добрага апетыту (пажаданне таму, каго засталі за ядой).

Цяжкі хлеб (разм.) — праца, якая патрабуе вялікіх намаганняў, цяжкая фізічная праца.

|| памянш.-ласк. хлябо́к, -бка́, м. (да 1—3 знач.).

|| прым. хле́бны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

хлебабу́лачны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да хлебных вырабаў.

Хлебабулачнае прадпрыемства.

хлебазаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Завод з механічнай выпечкай хлеба.

|| прым. хлебазаво́дскі, -ая, -ае.

хлебазда́ча, -ы, ж.

Планавая здача збожжа дзяржаве сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі.

хлебапаста́ўкі, -та́вак, адз. хлебапаста́ўка, -і, ж.

Планавая здача збожжа дзяржаве.

хлебапёк, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і пекар.

хлебапяка́рны, -ая, -ае.

Звязаны з пячэннем хлеба, хлебных вырабаў.

Хлебапякарная прамысловасць.

хлебапяка́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Тое, што і пякарня.

хлебапячэ́нне, -я, н.

Выпечка хлеба.

Механізаванае х.

хлебаро́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца хлебаробствам.

|| прым. хлебаро́бскі, -ая, -ае.