Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлуд, -у, М -дзе, м.

Дробны хвораст, вецце.

Ачысціць двор ад хлуду.

хлус, -а, мн. хлусы́, -о́ў, м.

Той, хто хлусіць; манюка.

хлусі́ць, хлушу́, хлу́сіш, хлу́сіць; незак.

Гаварыць няпраўду, маніць.

Ён ніколі не хлусіў.

|| зак. схлусі́ць, схлушу́, схлу́сіш, схлу́сіць; схлу́шаны.

хлуслі́вы, -ая, -ае.

1. Які гаворыць няпраўду, хлусню.

Хлуслівая жанчына.

2. Фальшывы, няправільны.

Хлуслівыя словы.

Хлуслівыя чуткі.

|| наз. хлуслі́васць, -і, ж.

хлусня́, -і́, ж.

Мана, няпраўда, наўмыснае скажэнне фактаў.