Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хло́паць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго (што) чым па чым. Стукаць па чым-н., звычайна з шумам.

Х. далоняй па плячы каго-н.

2. чым. Утвараць моцныя гукі, стукаючы чым-н.

Х. дзвярамі.

3. Утвараць кароткія адрывістыя гукі (пра стрэлы, выбухі і пад.).

Дзесьці хлопалі стрэлы.

|| аднакр. хло́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. хло́панне, -я, н.

хло́пец, -пца, мн. -пцы, -пцаў, м.

Малады чалавек, юнак.

хло́пча, м. (разм.).

Ужыв. як сяброўскі зварот да каго-н.

Адкуль ты, х., будзеш родам?

хло́пчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Дзіця або падлетак мужчынскага полу.

З малых год х. пачаў працаваць.

хлор, -у, м.

Хімічны элемент, удушлівы газ жоўта-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца як абеззаражвальны і атрутны сродак.

|| прым. хло́рны, -ая, -ае.

Х. пах.

хлорафармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што (уст.).

Усыпіць (усыпляць) пры дапамозе хлараформу.