Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ты́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Шост, які ставіцца ў полі, на снезе для абазначэння межаў зямельных участкаў, дарогі, і пад.

2. Шост, які выкарыстоўваецца як падпорка для павойных раслін.

|| прым. тычкавы́, -а́я, -о́е (разм.).

тычкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Расстаўляць тычкі (у 1 знач.) пры геадэзічных работах.

Т. дарогу.

|| зак. атычкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. тычкава́нне, -я, н.

тычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

Вялікая палка; шост.

|| памянш. тычы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

тычы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. тычына.

2. Мужчынскі орган размнажэння ў кветак, які змяшчае пылок (спец.).

|| прым. тычы́нкавы, -ая, -ае.

ты́чыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -чыцца; незак., каго-чаго.

Мець адносіны, дачыненне да каго-, чаго-н.

Гэта яго не тычыцца.