Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ты́гель, -гля, мн. -глі, -гляў, м.

1. Пасудзіна з вогнетрывалага матэрыялу для плаўкі, варкі, нагрэву чаго-н. на моцным агні.

2. Металічная пліта друкарскай машыны для прыціскання паперы да пакрытай фарбай друкарскай формы (спец.).

|| прым. ты́гельны, -ая, -ае.

тыгр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная млекакормячая жывёліна сямейства кашэчых з паласатай шкурай.

|| прым. ты́гравы, -ая, -ае і тыгры́ны, -ая, -ае.

тыграня́ і тыгранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня тыгра.

тыгры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж.

Самка тыгра.