тып, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.
Трактар новага тыпу.
Т. гаспадаркі.
2. -у. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спец.).
Т. членістаногіх.
3. -у. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.
Славянскі т. твару.
4. -у. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.
Т. літаратурнага героя.
5. -а. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).
Гэты т. выдаваў сябе за журналіста.
тыпавы́, -а́я, -о́е.
1. Які з’яўляецца тыпам, узорам, мадэллю для чаго-н.
Школа пабудавана па тыпавым праекце.
2. Які адпавядае пэўнаму тыпу, узору, мадэлі; стандартны.
Трохпавярховы т. будынак.
тыпагравю́ра, -ы, мн. -ы, -вю́р, ж.
Гравюра, узноўленая друкарскім спосабам.
тыпа́ж, -у, м.
1. Сукупнасць тыпаў узораў, мадэлей якіх-н. дэталей, вырабаў.
Т. самалётаў.
2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей.
Нацыянальны т.
3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх знешніх дадзеных для пэўнай ролі.
Т. узяты з жыцця.
|| прым. тыпа́жны, -ая, -ае (да 3 знач.).
тыпало́гія, -і, ж. (спец.).
Класіфікацыя, якая ўяўляе сабой суадносіны паміж рознымі тыпамі прадметаў, з’яў унутры іх сістэмы ў цэлым.
Т. моў.
|| прым. тыпалагі́чны, -ая, -ае.
тыпізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.
1. Спецыялізаваць, размеркаваць (размяркоўваць), класіфікаваць па тыпах (у 1 знач.).
Т. азёры.
Т. будаўнічыя аб’екты.
2. Увасобіць (увасабляць) у тыпічных формах.
Т. факты.
|| наз. тыпіза́цыя, -і, ж.
тыпі́чны, -ая, -ае.
Тое, што і тыповы.
|| наз. тыпі́чнасць, -і, ж.
тыпо́вы, -ая, -ае.
1. Які мае асаблівасці, характэрныя для пэўнага тыпу прадметаў, з’яў, людзей і пад.
Тыповыя прыкметы дыфтэрыі.
2. Які часта сустракаецца; звычайны, характэрны для каго-, чаго-н.
Тыповая з’ява.
3. Які аб’ядноўвае індывідуальныя, своеасаблівыя рысы з прыкметамі і ўласцівасцямі, характэрнымі для шэрага з’яў і асоб.
Т. беларускі характар.
Тыповыя вобразы баек.
|| наз. тыпо́васць, -і, ж.
тыпо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.
Невялікі жук-караед цёмна-бурага колеру, які наносіць шкоду хвойным дрэвам.