Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тыл, -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Задняя частка, старана чаго-н.; частка, старана, процілеглая пярэдняй.

Зайсці з тылу.

2. Тэрыторыя, размешчаная ззаду лініі фронту.

Ударыць у т. праціўніку.

3. звычайна мн. Сукупнасць часцей, падраздзяленняў і ўстаноў, якія ствараюцца для матэрыяльнага, тэхнічнага і медыцынскага забеспячэння войск.

4. перан. У час вайны: уся краіна ў процілегласць фронту.

Працаўнікі тылу.

|| прым. тылавы́, -а́я, -о́е.

тылаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Той, хто знаходзіцца, служыць у тыле (у 3 і 4 знач.).

ты́льны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ззаду каго-, чаго-н., з’яўляецца задняй стараной чаго-н.

Т. бок далоні.