п’янава́ты, -ая, -ае.
Злёгку п’яны.
Насупраць сядзеў п. дзядзька.
п’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
Станавіцца п’яным.
П. ад адной чаркі.
П. ад шчасця (перан.).
|| зак. зап’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (разм.), сп’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і ап’яне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.
|| наз. ап’яне́нне, -я, н.
п’я́ніца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -ніц.
Той, хто п’янствуе, алкаголік.
Непрабудны п.
п’яні́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ні́ць; незак., каго-што.
Рабіць п’яным.
Віно п’яніць.
Духмяны пах квецені п’яніў галовы.
Поспехі п’яняць (перан.).
|| зак. ап’яні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -нёны.
Шчасце ап’яніла.
п’я́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).
1. Гулянка, дзе многа п’юць спіртных напіткаў.
Справіць п’янку.
2. Тое, што і п’янства.
Прагулы з-за п’янкі.
п’янкі́, -а́я, -о́е.
Тое, што і п’янлівы.
|| наз. п’я́нкасць, -і, ж.
п’янлі́вы, -ая, -ае.
Які прыводзіць да стану ап’янення; хмельны.
П. водар.
|| наз. п’янлі́васць, -і, ж.
п’я́нства, -а, н.
Пастаяннае і празмернае ўжыванне спіртных напіткаў.
Тут раней панавала невыводнае п.
п’я́нстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.
Займацца п’янствам.
п’янчу́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -чу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -чу́г (разм., пагард.).
Тое, што і п’яніца.
|| памянш.зніж. п’янчу́жка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -жцы, Т-ай (-аю), ж., мн. -і, -жак.