мярзля́к, мерзляка́, мн. мерзлякі́, мерзляко́ў, м. (разм.).
Чалавек, вельмі адчувальны да холаду, марозу.
|| ж. мярзля́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
мярзо́та, -ы, ДМ -зо́це, ж. (разм.).
Тое, што выклікае агіду; подласць.
Мярзотай займацца не буду.
мярзо́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).
Мярзотны, подлы чалавек; нягоднік.
Многа яшчэ мярзотнікаў на зямлі.
|| ж. мярзо́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
мярзо́тны, -ая, -ае (разм.).
Вельмі агідны; подлы.
Мярзотныя ўчынкі.
|| наз. мярзо́тнасць, -і, ж.
мярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Страчваць прыкметы жывога, станавіцца мёртвым.
2. Страчваць чуллівасць; нямець.
Мярцвеюць рукі ад холаду.
3. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым.
Мярцвее лес.
|| зак. змярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.), амярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е, абмярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 2 і 3 знач.) і памярцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; наз. амярцве́нне, -я, н. (да 2 знач.).
Амярцвенне тканак.
мярцві́ць, 1 ас. адз. звычайна не ўжыв., -віш, -віць; -вім, мерцвіце́, -вя́ць; незак., каго-што.
1. Пазбаўляць жыцця, губіць.
2. перан. Рабіць пустынным, змярцвелым (разм.).
мярцвя́к, мерцвяка́, мн. мерцвякі́, мерцвяко́ў, м.
Мёртвы чалавек; нябожчык.
|| прым. мярцвя́цкі, -ая, -ае.
мярцвя́чына, -ы, ж.
1. зб. Трупы жывёл.
2. перан. Разумовы, духоўны застой, заняпад, інертнасць (разм.).
У п’есе няма дзеяння — жахлівая м.
мярэ́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.
Вышыўка на тым месцы, дзе з тканіны выцягнуты ніткі.
|| прым. мярэ́жкавы, -ая, -ае.