мяша́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Прыстасаванне для размешвання чаго-н.
мяша́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).
Жывёліна або расліна, якая паходзіць ад скрыжавання двух розных відаў, парод.
мяша́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Тое, што і мешанка (у 1 знач.).
мяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. Злучацца, змешвацца з чым-н.; перамешвацца.
Мяшаюцца пахі лугавых кветак.
2. Умешвацца ў што-н. (разм.).
М. ў чужыя справы.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Прыходзіць у беспарадак, блытацца; траціць яснасць.
Думкі мяшаюцца.
мяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і ме́шаны; незак.
1. што і без дап. Размешваць, перамешваць што-н., пераварочваючы, боўтаючы чым-н.
М. кашу.
2. што з чым. Змешваць, злучаць што-н. з чым-н.
М. пясок з цэментам.
3. Замешваць корм для жывёлы.
4. перан., каго-што ў што. Уцягваць, умешваць, ублытваць у што-н. (разм.).
Не мяшай мяне ў гэту справу.
5. што і без дап. Пераворваць глебу (разм.).
|| зак. памяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і -ме́шаны (да 1 знач.) і змяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і зме́шаны (да 2 знач.).
мяшо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.
1. Тое, што і мех¹ (у 1 знач.).
М. з мукой.
Залаты м. (перан.: пра вельмі багатага чалавека).
2. Тое, што і мех¹ (у 2 знач.).
М. аўса.
3. перан. Поўнае акружэнне войскамі праціўніка.
Апынуцца ў мяшку.
4. Прыстасаванне ў жывёл і раслін для змяшчэння чаго-н. (спец.).
Зародкавы м.
Зашчочныя мяшкі.
5. перан. Аб непаваротлівым, нязграбным або някемлівым чалавеку (разм.).
|| памянш. мяшо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. і мяшэ́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1, 2 і 4 знач.).
мяшо́чнік і мяшэ́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Спекулянт, які займаецца скупкай, перавозам і перапродажам дэфіцытных тавараў.
|| ж. мяшо́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц і мяшэ́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
мяшча́нства, -а, н.
1. У царскай Расіі: саслоўе мяшчан, мяшчанскае званне.
2. перан. Псіхалогія і паводзіны мешчаніна (у 2 знач.).
|| прым. мяшча́нскі, -ая, -ае.
Мяшчанскія погляды.
Мяшчанскае званне.