Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кляве́ц, кляўца́, мн. кляўцы́, кляўцо́ў, м.

Малаток са сплюснутым канцом для насякання млынавых камянёў, для кляпання кос.

кляймо́, -а́, мн. кле́ймы і (з ліч. 2, 3, 4) кляймы́, кле́ймаў, н.

1. Пячатка, знак, які ставяць, выпальваюць на кім-, чым-н.

К. на кані.

К. на сукне.

2. перан., чаго або якое. Знак, сведчанне чаго-н. (звычайна ганебнага).

К. ганьбы.

3. Прылада, якой кляймуюць.

|| прым. кляймо́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

кля́кса, -ы, мн. -ы, клякс і -аў, м.

Чарнільная пляма.

Пасадзіў кляксу.

кля́мар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сагнутая пад вуглом жалезная скаба для змацавання драўляных частак пабудовы.

Узяць у клямары сцяну.

|| прым. кля́марны, -ая, -ае.

кля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць і адчыняюць дзверы.

|| прым. кля́мачны, -ая, -ае.

кляні́на, -ы, мн. -ы, -нін, ж. (разм.).

Драўніна клёну.

кляно́вік, -у, м. (разм.).

Кляновы сок.

Частавалі нас кляновікам.

кляно́вы гл. клён.

кляпа́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па кляпанні, па кляпальных работах.

|| ж. кляпа́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

кляпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і кляплю́, кле́плеш, кле́пле; кляпа́ны; незак., што.

1. Злучаць часткі чаго-н. пры дапамозе заклёпак.

2. Ударамі малатка вастрыць лязо касы.

|| наз. кляпа́нне, -я, н. (да 2 знач.) і клёпка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 знач.).