Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клуб¹, -а, мн. клу́бы, -аў, м.

1. Установа, грамадская арганізацыя культурна-асветнага, палітычнага, спартыўнага і іншага характару.

Сельскі к.

Шахматны к.

2. Будынак, памяшканне для такой арганізацыі.

Сёння ў клубе цікавы канцэрт.

|| прым. клу́бны, -ая, -ае.

клуб², -а́, мн. клубы́, -о́ў, м.

Лятучая шарападобная маса пылу, дыму і пад.

Клубы пылу за аўтамабілем.

клуб³, -а́, мн. клубы́, -о́ў, м.

Верхняя частка бядра.

Выбіць нагу з клуба.

клу́бень, -бня, мн. -бні, -бняў, м.

Патоўшчаная мясістая частка сцябла або кораня расліны.

Клубні бульбы.

|| прым. клу́бневы, -ая, -ае.

Клубневыя расліны.

клубі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -біцца; незак.

Узнімацца клубамі².

Пыл клубіцца пад капытамі.

клубні́цы, -ніц, адз. -ніца, -ы, ж.

Шматгадовая травяністая расліна з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. клубні́чны, -ая, -ае.

клубні́чнік, -у, м., зб.

Травяністыя кусты клубніц.

клубні́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Адна ягада клубніц; клубніца.

клубняпло́ды, -аў, адз.о́д, -а, М -дзе, м.

Харчовыя, кармавыя і тэхнічныя расліны, якія ўтвараюць на падземных сцёблах клубні.

клубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

1. Зматаныя шарыкам ніткі, шпагат і пад.

К. пражы.

2. перан. Што-н. заблытанае, у чым цяжка разабрацца.

К. загадкавых супярэчнасцей.

3. Невялікі клуб², тое, што і клуб¹. Дым клубкамі слаўся па страсе.

Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.

Разматаць клубок — разблытаць якую-н. складаную справу.

|| прым. клубко́вы, -ая, -ае і клубо́чны, -ая, -ае.