Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ключ¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Металічная прылада для адмыкання і замыкання замка.

К. ад клеці.

2. Прылада для завінчвання і адвінчвання гаек, адкаркоўвання чаго-н., для заводкі чаго-н. і пад.

Гаечны к.

К. для механічнай цацкі.

3. перан. Тое, што служыць для разгадкі, разумення каго-, чаго-н., для авалодання чым-н.

К. шыфру.

|| памянш. клю́чык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

ключ², -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Знак у пачатку нотнага радка, які вызначае вышыню нот.

Басовы к.

Скрыпічны к.

ключ³, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Чарада птушак (гусей, жураўлёў і пад.) у палёце.

К. гусей узяў напрамак на поўдзень.

ключ⁴, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Верхні камень, якім заканчваецца арка, скляпенне.

|| прым. ключавы́, -а́я, -о́е.

ключавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. ключ¹, ключ⁴.

2. перан. Найбольш значны, важны ў ваенных ці эканамічных адносінах.

Ключавыя праблемы народнай гаспадаркі.

Ключавыя пазіцыі войск.

клю́чнік, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

Слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месцаў іх захоўвання.

|| ж. клю́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

клю́чыкі, -аў.

Тое, што і першацвет.

ключы́ца, -ы, мн. -ы, -чы́ц, ж.

Парная трубчастая косць плечавога пояса чалавека і хрыбетных жывёл, якая злучае лапатку з грудной косцю.

|| прым. ключы́чны, -ая, -ае.

клю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Спартыўны снарад у выглядзе палкі з загнутым канцом для гульні ў хакей, гольф.

|| прым. клю́шачны, -ая, -ае.

клю́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Канечная частка ножкі рака і ракападобных, якая нагадвае клешчы.

|| прым. клю́шневы, -ая, -ае.