кле́іцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., кле́іцца; незак.
1. Рабіцца ліпкім, клейкім.
Ад смалы пальцы клеяцца.
2. Паддавацца склейванню.
Папера добра клеіцца.
3. перан. (звычайна з адмоўем). Паспяхова развівацца, атрымлівацца (разм.).
З музыкай у яго не клеіцца.
кле́іць, кле́ю, кле́іш, кле́іць; кле́ены; незак., што.
Рабіць што-н., змацоўваючы пры дапамозе клею.
К. паперу.
|| зак. скле́іць, скле́ю, скле́іш, скле́іць; скле́ены.
|| наз. кле́йка, -і, ДМ кле́йцы, ж. і кле́енне, -я, н.; прым. кле́ільны, -ая, -ае.
клей, -ю, мн. кляі́, кляёў, м.
Ліпкае рэчыва для трывалага змацавання (склейвання) чаго-н.
Сталярны к.
|| прым. клеявы́, -а́я, -о́е.
Клеявая фарба.
клейкаві́на, -ы, ж.
Бялковае рэчыва, якое знаходзіцца ў зерні пшаніцы.
|| прым. клейкаві́нны, -ая, -ае.
кле́йкі, -ая, -ае.
Які склейвае, клеіцца; ліпкі.
К. лісток.
Клейкія рукі.
|| наз. кле́йкасць, -і, ж.
клеймава́ць, кляйму́ю, кляйму́еш, кляйму́е; кляйму́й; клеймава́ны; незак., каго-што.
1. Ставіць кляймо на каго-, што-н.
К. жывёлу.
К. тканіну.
2. перан. Сурова асуджаць; ганьбіць.
К. падпальшчыкаў вайны.
К. гультаёў.
|| зак. заклеймава́ць, -кляйму́ю, -кляйму́еш, -кляйму́е; -кляйму́й; -клеймава́ны.
|| наз. клеймава́нне, -я, н.
кле́йстар, -у, м.
Клей з мукі або крухмалу.
Зварыць к.
|| прым. кле́йстарны, -ая, -ае.
клеката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., кляко́ча; незак.
1. Ствараць клёкат, крычаць падобна некаторым птушкам.
На ліпе клякоча бусел.
2. Бурліць, шумна кіпець.
У трубах клекатала вада.
3. перан. Бурна праяўляцца (пра пачуцці).
На душы ў яго клекаталі гнеў і абурэнне.
|| наз. клеката́нне, -я, н.
кле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.
1. Станавіцца на калені.
2. перан. Настойліва прасіць, выпрошваць што-н.
Настойліва ўгаворваць, к. застацца.
|| зак. укле́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 1 знач.) і вы́кленчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2 знач.).
Укленчыць перад абразамі.
Выкленчыць у маці грошай.
|| наз. кле́нчанне, -я, н.
клептама́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Чалавек, які хварэе на клептаманію.
|| ж. клептама́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.