Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зыхо́д, -у, М -дзе, м.

Завяршэнне, канец; вынік чаго-н.

Ноч была на зыходзе.

На зыходзе жыцця.

З. спаборніцтва.

зыхо́дзіць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіць; незак., з чаго.

Грунтавацца на чым-н.

З. з жыццёвых фактаў.

зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.