зо́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Нябеснае цела, якое можна бачыць простым вокам у форме ззяючай кропкі на начным небе.
Палярная з.
З. першай велічыні (таксама перан.: пра выдатнага дзеяча мастацтва, навукі). Узыходзячая з. (таксама перан. пра чалавека: новая славутасць). Зорак з неба не хапае (перан.: пра звычайнага, нічым не прыметнага чалавека). Верыць у сваю зорку (перан.: у свой лёс).
2. перан. Пра дзеяча мастацтва, навукі, спартсмена.
3. Фігура, а таксама прадмет з трохвугольнымі выступамі па акружнасці.
Пяціканцовая з.
Марская з. (жывёліна).
|| прым. зо́рны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Зорная карта.
Зорная ноч (з добра бачнымі зоркамі).
◊
Зорная часіна для каго — момант найвышэйшага ўздыму, напружання і выпрабавання сіл, вялікі поспех, трыумф.
зо́ркі, -ая, -ае.
1. Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы.
Зоркае вока.
2. перан. Праніклівы, пільны.
Быць зоркім і пільным на варце.
|| наз. зо́ркасць, -і, ж.