залата... (гл. золата...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «золата...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: залатагрывы, залатаструнны.
зо́лата, -а, М -лаце, н.
1. Высакародны метал жоўтага колеру, які ўжыв. як мера каштоўнасцей і ў каштоўных вырабах.
Чыстае з.
Не ўсё з., што блішчыць (прыказка). Чырвонае з.
Чорнае з. (пра нафту). Белае з. (пра бавоўну).
2. зб. Манеты або вырабы з гэтага металу.
Купіць рэч за з.
Хадзіць у золаце.
Заваяваць з. на алімпіядзе (залаты медаль; разм.).
3. Пазалочаныя шаўковыя ніткі.
Шыць золатам.
4. перан. Пра таго (тое), што вылучаецца добрай якасцю, вартасцю (ужыв. таксама як ласк. зварот).
Чалавек ён — з.!
З. ты маё!
|| памянш.-ласк. зо́латка, -а, н. (да 4 знач.) і зо́латца, -а, н. (да 4 знач.).
|| прым. залаты́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
З. пясок.
З. запас.
З. прызёр (хто атрымаў залаты медаль). Залатыя горы абяцаць каму-н. (абяцаць вялікія даброты, багацце).
золата... (а таксама залата...).
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач.:
1) слову «золата», напр.: золатаздабыча, золаташукальнік;
2) слову «залаты», напр.: золатавалосы, золатагаловы.
золатапрамысло́васць, -і, ж.
Галіна горнай прамысловасці, якая занята здабычай золата.
|| прым. золатапрамысло́вы, -ая, -ае.
золатапрамысло́вец, -ло́ўца, мн. -ло́ўцы, -ло́ўцаў, м.
1. Работнік золатапрамысловасці.
2. Уладальнік залатых прыіскаў.
золаташука́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Чалавек, які займаецца адшукваннем і распрацоўкай залатых радовішчаў, россыпаў.
|| прым. золаташука́льніцкі, -ая, -ае.
зо́лкі, -ая, -ае.
Сыры, пранізліва халодны (пра надвор’е, вецер, дождж).
З. вецер.
|| наз. зо́лкасць, -і, ж.
золь, -і, ж.
Сырое, пранізлівае халоднае надвор’е.