Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

днява́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Выконваць абавязкі днявальнага.

днява́льны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Радавы салдат сутачнага нарада, які сочыць за падтрыманнем парадку і чысціні і наглядае за маёмасцю.

Выкананне абавязкаў днявальнага.

днява́ць, дню́ю, дню́еш, дню́е; дню́й; незак. (разм.).

Праводзіць дзень дзе-н. у сувязі з чым-н., рабіць днёўку.

Разведка днявала ў вёсцы.

Дняваць і начаваць — неадлучна праводзіць час дзе-н.