Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дно, дна, мн. дны, дноў, н.

1. Грунтавая паверхня пад вадой.

Д. возера.

Пайсці на дно.

2. Ніжняя частка паглыблення, катлавана, рова і пад.

Д. ямы.

3. Ніз пасудзіны, скрынкі, судна.

На самым дне бочкі.

4. перан. Глыбінная частка чаго-н.

На дне памяці.

5. перан. Асяроддзе дэкласаваных, заняпалых людзей.

Д. грамадства.

Да дна — да канца, цалкам і поўнасцю.

На дне душы — унутрана, употайкі, падсвядома.

|| памянш. дне́чка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 3 знач.) і до́нца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 3 знач.).

|| прым. до́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

дноачышча́льны, -ая, -ае.

Які служыць для ачысткі дна (у 1 знач.).

Дноачышчальныя работы.

днопаглы́бны, -ая, -ае.

Прызначаны для паглыблення дна (у 1 знач.).

Днопаглыбная машына.