Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дву... і двух...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які складаецца з дзвюх адзінак, які мае дзве адзінкі, прыкметы, напр.: двудушны, двурушны, двухгадовы, двухгалосны, двухгорбы, двухгранны, двухкапеечны, двухматорны, двухпакаёвы, двухрогі, двух’ярусны.

двуду́шны, -ая, -ае.

Няшчыры, крывадушны.

Гэта быў д. чалавек.

|| наз. двуду́шнасць, -і, ж.

двуко́ссе, -я, мн. -і, -яў, н.

Спецыяльныя значкі (« » ці “ ”) для выдзялення ў тэксце простай мовы, цытат, загалоўкаў, а таксама слоў, ужытых ва ўмоўным або іранічным сэнсе.

Узяць цытату ў д.

Закрыць д.

двукро́п’е, -я, мн. -і, -яў, н.

Знак прыпынку ў выглядзе дзвюх кропак, размешчаных адна над адной (:).

Паставіць д.

двуру́шнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які знешне выражае адданасць аднаму, а ўпотай дзейнічае супраць.

|| ж. двуру́шніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. двуру́шніцкі, -ая, -ае.

двуру́шніцтва, -а, н.

Паводзіны двурушніка.

Палітычнае д.

|| прым. двуру́шніцкі, -ая, -ае.

двуру́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Быць двурушнікам, дзейнічаць як двурушнік.

|| зак. здвуру́шнічаць, -аю, -аеш, -ае.

двух... гл. дву...

двухаблі́чны, -ая, -ае.

Тое, што і двудушны.

|| наз. двухаблі́чнасць, -і, ж.

двухадзі́ны, -ая, -ае (кніжн.).

Які складаецца з дзвюх частак, двух элементаў і ўтварае адзінства.