Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гі́ра, -ы, мн. -ы, гір, ж.

1. Металічны груз пэўнай вагі, які выкарыстоўваецца ў якасці меры пры важанні, а таксама спартыўная прылада для практыкаванняў у цяжкай атлетыцы.

2. Вісячы груз для процівагі або прывядзення ў рух механізма.

Гадзіннік з гірамі.

|| прым. гірaвы́, -а́я, -о́е.

гіраві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Цяжкаатлет, які займаецца гімнастычнымі практыкаваннямі з гірамі.

гіраско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор у выглядзе вярчальнага цела на вертыкальнай восі, які служыць для падтрымання ў стане раўнавагі якіх-н. прадметаў.

Ваўчок зроблены па прынцыпе гіраскопа.

|| прым. гіраскапі́чны, -ая, -ае.

гірля́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -аў, ж.

Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі, а таксама наогул арнамент такой формы ці доўгі рад, ланцуг чаго-н.

Г. з дзеразы.

|| прым. гірля́ндавы, -ая, -ае.