Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гі́льдыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. У сярэдневяковай Еўропе: аб’яднанне купцоў або рамеснікаў, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: адзін з разрадаў, на якія падзялялася купецтва ў залежнасці ад маёмаснага стану.

Купец другой гільдыі.

3. Увогуле саюз, аб’яднанне людзей адной ці падобных прафесій, мэт.

Г. літаратараў.

|| прым. гільдзе́йскі, -ая, -ае.

гі́льза, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. Металічная закрытая трубка для кідальнага зараду і сродкаў запальвання.

2. Папяровая трубачка, якую набіваюць тытунём пры вырабе папярос.

|| прым. гі́льзавы, -ая, -ае.

гільяці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Прылада для пакарання смерцю шляхам адсякання галавы асуджанага.

|| прым. гільяці́нны, -ая, -ае.

гільяцінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго.

Пакараць (караць) на гільяціне.