Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гід, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які суправаджае турыстаў і знаёміць іх са славутасцямі горада, краю і пад.

2. Даведнік для турыстаў.

|| прым. гі́даўскі, -ая, -ае.

гі́дра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: шматгаловая змяя, у якой замест адсечаных галоў вырасталі новыя.

2. Дробная бесхрыбетная кішэчнаполасцевая жывёліна, прэснаводны паліп са шчупальцамі вакол рота.

гідра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вада, водны, вадзяны, напр.: гідраагрэгат, гідраавіяцыя, гідрабіялогія, гідрадынаміка.

гідраву́зел, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

Комплекс гідратэхнічных збудаванняў, размешчаных паблізу адзін аднаго і аб’яднаных агульнай мэтай і ўмовамі работы.

Энергетычны г.

|| прым. гідравузлавы́, -а́я, -о́е.

гідрагра́фія, -і, ж.

Раздзел гідралогіі, які займаецца апісаннем і вывучэннем вод зямной паверхні.

|| прым. гідраграфі́чны, -ая, -ае.

гідракасцю́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяльны касцюм для работы пад вадой.

Г. вадалаза.

гідрало́гія, -і, ж.

Навука, якая займаецца вывучэннем воднай прасторы Зямлі і руху вады ў прыродзе.

|| прым. гідралагі́чны, -ая, -ае.

гідрапо́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Вырошчванне раслін без грунту на штучных пажыўных растворах.

|| прым. гідрапо́нны, -ая, -ае.

гідрапу́льт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Бак з ручной помпай для палівання, апырсквання і афарбоўкі.

гідрасамалёт, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

Самалёт, прыстасаваны для пасадкі на ваду і ўзлёту з вады.

|| прым. гідрасамалётны, -ая, -ае.