Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гіга́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Жывёла, расліна і пад. незвычайна вялікіх памераў, велікан.

Слон-г.

2. перан. Пра што-н. незвычайна вялікіх памераў.

Завод-г.

3. перан. Талент, вялікі дзеяч у якой-н. галіне.

Гіганты навукі.

гігантама́нія, -і, ж.

Неапраўданае імкненне да чаго-н. маштабнага, вялікага, грандыёзнага.

гіга́нцкі, -ая, -ае.

1. Вельмі вялікі па памерах.

Гіганцкая ліпа.

Ісці гіганцкімі крокамі (таксама перан.: робячы вялікія поспехі).

2. Выключны па сіле, важнасці.

Г. размах будоўлі.

Гіганцкія поспехі ў асваенні космасу.

гігіе́на, -ы, ж.

1. Раздзел медыцыны, які вывучае ўмовы захавання здароўя.

2. Сістэма мер, накіраваная на падтрыманне здароўя, папярэджанне захворванняў.

Г. працы.

Г. харчавання.

Асабістая г.

Г. лесу.

Г. водных басейнаў.

|| прым. гігіені́чны, -ая, -ае.

гігіені́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне гігіены.

гігіені́чны, -ая, -ае.

1. гл. гігіена.

2. Які адпавядае нормам гігіены.

Гігіенічнае адзенне.

|| наз. гігіені́чнасць, -і, ж.

гігра...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вільгаць, вільготны, напр.: гігравата, гіграметрычны.

гіграскапі́чны, -ая, -ае.

Здольны лёгка паглынаць вільгаць з навакольнага асяроддзя.

Гіграскапічная вата.

|| наз. гіграскапі́чнасць, -і, ж.