Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гіпа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які знаходзіцца ўнізе, напр., гіпадэрма;

2) паніжаны супраць нормы, напр.: гіпавітаміноз, гіпасакрэцыя.

гіпапата́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і бегемот.

гіпатані́я, -і, ж.

Паніжэнне крывянога ціску.

|| прым. гіпатані́чны, -ая, -ае.

Гіпатанічная хвароба.

гіпато́нік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе на гіпатанічную хваробу.

гіпатэну́за, -ы, мн. -ы, -ну́з, ж.

У матэматыцы: старана прамавугольнага трохвугольніка, якая ляжыць насупраць прамога вугла.

гіпатэты́чны, -ая, -ае.

Заснаваны на гіпотэзе; магчымы.

Гіпатэтычная думка.

|| наз. гіпатэты́чнасць, -і, ж.

гіпер...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. перавышэння мяжы, нормы, напр.: гіпервітаміноз, гіперінфляцыя, гіперкомплексны, гіперпластычны.

гіпе́рбала¹, -ы, мн. -ы, -бал, ж.

Мастацкі прыём, заснаваны на перабольшанні ўласцівасцей чалавечага характару, прадмета ці з’явы.

|| прым. гіпербалі́чны, -ая, -ае.

гіпе́рбала², -ы, мн. -ы, -бал, ж.

У матэматыцы: незамкнёная крывая з дзвюх галін, якая ўтвараецца пры перасячэнні канічнай паверхні плоскасцю.

|| прым. гіпербалі́чны, -ая, -ае.

гіперма́ркет, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная крама самаабслугоўвання, якая гандлюе таварамі паўсядзённага попыту.