Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

чыстагатунко́вы, -ая, -ае.

Адборны, чыстага гатунку.

Чыстагатунковае насенне.

|| наз. чыстагатунко́васць, -і, ж.

чыстакро́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -ро́вак, ж. (разм.).

Чыстакроўная, пародзістая жывёла.

чыстакро́ўны, -ая, -ае.

1. Чыстай, не змешанай пароды (пра жывёл).

Жарабец чыстакроўнай пароды.

2. Сапраўдны, праўдзівы (разм.).

Ч. арыстакрат.

|| наз. чыстакро́ўнасць, -і, ж.

чыстапаро́дны, -ая, -ае.

Які належыць да якой-н. адной пароды, мае ўласцівыя ёй прыкметы (пра племянную жывёлу).

Чыстапародная жывёла.

|| наз. чыстапаро́днасць, -і, ж.

чыстапіса́нне, -я, н. (уст).

Вучэбны прадмет у пачатковых класах, які ставіў сваёй мэтай выпрацоўку прыгожага выразнага почырку ў вучняў (у савецкай школе).

Урок чыстапісання.

чыстасардэ́чны, -ая, -ае.

Шчыры, адкрыты.

Ч. чалавек.

Чыстасардэчнае прызнанне.

|| наз. чыстасардэ́чнасць, -і, ж.

чыстасо́ртны, -ая, -ае.

Не змешаны, адборны, вышэйшага, чыстага сорту.

Чыстасортная пшаніца.

|| наз. чыстасо́ртнасць, -і, ж.

чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж.

Тое, што і чысціня.

чыстаце́л, -у, м.

Травяністая расліна сямейства макавых з жоўтымі кветкамі, сабранымі ў парасонападобныя суквецці, і млечным сокам; падтыннік.

чы́сты, -ая, -ае; чысце́йшы.

1. Незабруджаны, незапэцканы.

Чыстая бялізна.

Чыстая падлога.

2. Пра работу: які патрабуе кваліфікацыі, умення; звязаны з тым, што не вельмі пэцкае, брудзіць.

Ён прывык працаваць на чыстай рабоце.

3. Выкананы, зроблены акуратна, старанна, без хібаў.

Шкатулка чыстай работы.

4. Са свабоднай, адкрытай, нічым не занятай паверхняй.

Чыстае поле.

Ч. ліст паперы.

Чыстае неба.

5. Без пабочных дамешак або з нязначнымі дамешкамі.

Ч. спірт.

Чыстая шэрсць.

Чыстае паветра.

Чыстая вада.

6. Выразны ў гучанні, без пабочных шумаў, гукаў.

Даносіўся ч. гук званоў.

Ч. голас салаўя.

7. Які адпавядае пэўным нормам, правілам (пра мову, склад і пад.).

Гаварыў на чыстай беларускай мове.

8. перан. Маральна бездакорны, сумленны, шчыры; без карыслівых думак і дзеянняў.

Чалавек з чыстым сумленнем.

Чыстыя пачуцці.

9. Абсалютны, поўны (разм.).

Чыстая праўда.

Гэта чыстая выпадковасць.

10. Не звязаны з практычным прымяненнем; проціл. прыкладны́.

Чыстая тэорыя.

Чыстая вага — вага чаго-н. без посуду, без упакоўкі і пад.; нета.

|| наз. чыстата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 1, 3—5 і 8 знач.).