Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ро́ссып, -у, м.

1. Пра тое, што рассыпана ў вялікай колькасці (разм.).

Лес сплаўляюць россыпам (у рассыпаным, разрозненым стане).

2. звычайна мн. -ы, -аў. Радовішча карысных выкапняў, адкладанні, у складзе якіх маюцца крупінкі, крышталі карысных мінералаў.

Алмазныя россыпы.

Плацінавыя россыпы (таксама перан.: пра вялікую колькасць, мноства чаго-н. каштоўнага, добрага).

|| прым. ро́ссыпны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Россыпныя радовішчы ізумрудаў.

рост, -у, М -сце, м.

1. Павелічэнне арганізма або асобных органаў у працэсе развіцця.

Час росту раслін.

Трава пайшла ў р. (расце).

2. Павелічэнне ў колькасці, у памерах; развіццё.

Р. насельніцтва.

Р. прамысловасці.

3. Узмацненне, павышэнне.

Р. палітычнай актыўнасці.

4. Удасканаленне ў працэсе развіцця.

Творчы р.

Р. майстэрства.

5. Вышыня чалавека або жывёлы.

Сярэдні р.

Касцюм не па росце (вялікі ці малы).

Ва ўвесь рост, на ўвесь рост

1) выпраміўшыся;

2) перан. патрабуючы неадкладнага вырашэння (кніжн.).

Новыя праблемы паўсталі ва (на) увесь рост;

3) перан. поўнасцю, як мае быць.

Уласнік абудзіўся ў ім ва (на) увесь рост.

|| памянш. расто́к, -тка́, м. (да 5 знач.).

|| прым. ро́ставы, -ая, -ае (да 1 і 5 знач.; спец.).

Р. час.

Роставыя рэчывы (якія ўплываюць на рост раслін). Р. гармон.

ро́стань¹, -і, ж.

1. гл. расстацца.

2. Час, праведзены далёка ад блізкіх.

Р. у некалькі месяцаў.

ро́стань², і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Месца перакрыжавання дзвюх або некалькіх дарог.

Сустрэцца з кім-н. на ростані дарог.

На ростанях — у стане вагання, няўпэўненасці пры выбары далейшага шляху.

ро́стбіф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ялавічына з філейнай часткі, засмажаная вялікім кавалкам.

ро́стра, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (спец.).

Архітэктурнае ўпрыгожанне ў выглядзе насавой часткі старажытнага судна.

|| прым. растра́льны, -ая, -ае.

Растральная калона (з рострамі).

ро́стры, -аў (спец.).

Крацісты насціл для ўстаноўкі шлюпкі, складвання вёслаў на борце карабля.

ро́стул, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Вугал, атрыманы ў выніку расхілення ножак цыркуля і пад.

Шырокі р.

2. Адтуліна, якая ўтвараецца, калі адчыніць двухстворкавае акно, дзверы, вароты; росчын.

ро́счын, -у, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і ростул.

ро́счырк, -у, мн. -і, -аў, м.

Дадатковая рыса да апошняй літары ў чыім-н. подпісе ў выглядзе размашыстай завітушкі.

Распісацца з росчыркам.

|| прым. ро́счыркавы, -ая, -ае.