Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пла́ўлены, -ая, -ае.

Атрыманы шляхам плаўлення.

Плаўлены сыр (гатунак мяккага сыру).

пла́ўні, -яў.

Парослыя водалюбівай расліннасцю нізкія берагі рэк і астраўкі, якія затапляюцца вясной.

Прырэчныя п.

|| прым. пла́ўневы, -ая, -ае.

плаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Орган руху ў рыб і водных жывёл.

|| прым. плаўніко́вы, -ая, -ае.

пла́ўны, -ая, -ае.

Роўны, без рэзкіх пераходаў.

Плаўная паходка.

П. танец.

Плаўна (прысл.) чытаць.

Плаўны зычны — у фанетыцы: назва зычных «л» і «р».

|| наз. пла́ўнасць, -і, ж.

плафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Столь, упрыгожаная жывапісам, лепкай, мазаікай.

2. Род абажура для электрычнай лямпы, звычайна на столі або на сцяне.

|| прым. плафо́нны, -ая, -ае.

пла́ха, -і, ДМ пла́се, мн. -і, плах, ж.

1. Кавалак расколатага ўздоўж бервяна.

2. Калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне.

Класці галаву на плаху (таксама перан.).

пла́хта, -ы, ДМ -хце, ж.

Саматужнага вырабу ўкраінская тканіна, паласатая і клятчастая, а таксама чатырохвугольны адрэз яе, які носіцца ў якасці спадніцы.

|| прым. пла́хтавы, -ая, -ае.

плацда́рм, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прастора, на якой рыхтуецца і разгортваецца ваенная аперацыя.

2. Участак берага, на які высаджваюцца фарсіруючыя раку войскі.

3. перан. Зыходны пункт для чаго-н.

П. для далейшых разважанняў.

плаце́ж, -цяжу́, м.

1. гл. плаціць.

2. мн. -цяжы́, -о́ў. Сума, якая павінна быць выплачана.

Вялікі п.

|| прым. плаце́жны, -ая, -ае.

Плацежнае абавязацельства.

плацежаздо́льны, -ая, -ае (афіц.).

Здольны пакрыць свае грашовыя абавязацельствы, які мае магчымасць плаціць.

П. пакупнік.

|| наз. плацежаздо́льнасць, -і, ж.