Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзя́цел, дзя́тла, мн. дзя́тлы, дзя́тлаў, м.

Лясная птушка сямейства дзятлавых з моцнай дзюбай, якой яна здабывае ежу са шчылін дрэў і расколін кары.

Хто б дзятла ведаў, каб не яго дзюба (з нар.).

|| прым. дзя́тлаў, -лава.

дзя́целіна, -ы, ж.

Дзікая канюшына.

Адкасіць дзяцеліны карове.

дзяці́нец, -нцу, м.

Дзіцячая хвароба, якая праяўляецца ў перыядычных прыпадках; радзімец.

дзяці́нець, -нею, -нееш, -нее; незак. (разм.).

Траціць нармальную разважлівасць, упадаць у дзяцінства (пра старых).

Ён ужо дзяцінее зусім.

|| зак. здзяці́нець, -нею, -нееш, -нее.

дзяці́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; незак. (разм.).

Паводзіць сябе несур’ёзна, па-дзіцячаму (аб дарослых).

Дваццаць гадоў мае, а ўсё дзяцініцца.

дзяці́нства, -а, н.

1. Дзіцячая пара; дзіцячыя гады.

Шчаслівае д.

Яго д. прайшло ў вёсцы.

2. Па-дзіцячаму легкадумныя паводзіны, учынкі.

Яму не маглі дараваць гэтага д.

дзяці́ны, -ая, -ае (разм.).

1. Дзіцячы, уласцівы дзецям.

Д. крык.

2. Несур’ёзны, легкадумны.

Дзяціныя разважанні.

Дзяціныя выбрыкі.

дзяцю́к, дзецюка́, мн. дзецюкі́, дзецюко́ў, м. (разм.).

Юнак, дарослы хлопец; яшчэ нежанаты малады чалавек.

Стаяў плячысты д. з гармонікам.

дзячо́к, -чка́, мн. -чкі́ і -чко́ў, м.

Тое, што і дзяк.

дзячы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж. (разм.).

Жонка дзяка.