Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

геро́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Храбры, самаадданы чалавек, які зрабіў, робіць подзвігі.

Г.

Вялікай Айчыннай вайны.

Г. працы.

2. Галоўная дзеючая асоба літаратурна-мастацкага твора.

Г. рамана.

3. чаго. Асоба, што ўвасабляе ў сабе характэрныя рысы эпохі, асяроддзя.

Г. нашага часу.

4. каго-чаго. Чалавек, які чым-н. вылучыўся, які з’яўляецца прадметам захаплення.

Г. дня.

Герой Беларусі — найвышэйшая ўзнагарода Рэспублікі Беларусь за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.

Герой Савецкага Саюза — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выключную доблесць і гераізм.

Герой Сацыялістычнай Працы — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР за выдатныя дасягненні ў галіне народнай гаспадаркі і культуры.

Горад-герой — ганаровае званне, прысвоенае гарадам, насельніцтва якіх праявіла масавы гераізм і мужнасць у абароне Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Крэпасць-герой — ганаровае званне, прысвоенае Брэсцкай крэпасці за абарону і мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны.

|| ж. гераі́ня, -і, мн. -і, -раінь.

Маці-гераіня — ганаровае званне, якое прысвойвалася ў СССР шматдзетным маці, якія выхавалі не менш як 10 дзяцей.

|| прым. геро́йскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. ўчынак.

геро́йства, -а, н.

Геройскія паводзіны.

Праявіць г.

герц, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адзінка вымярэння частаты перыядычных працэсаў, напр., ваганняў.

ге́рцаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Тытул вышэйшага дваранства або ўладарных князёў у краінах Заходняй Еўропы, а таксама асоба, якая мае гэты тытул.

|| ж. герцагі́ня, -і, мн. -і, -гінь.

|| прым. ге́рцагскі, -ая, -ае.

ге́рцагства, -а, н.

Феадальная дзяржава на чале з герцагам.

геста́па, нескл., н.

Тайная дзяржаўная паліцыя ў фашысцкай Германіі.

|| прым. геста́паўскі, -ая, -ае.

геста́павец, -паўца, мн. -паўцы, -паўцаў, м. (разм.).

Супрацоўнік гестапа.

|| ж. геста́паўка, -і, ДМ -паўцы, мн. -і, -павак.

ге́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Адразная асобна скроеная частка блузкі, сукенкі і пад., да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка².

Сукенка на гестцы.

ге́та, нескл., н.

У некаторых краінах: асобныя кварталы горада, выдзеленыя для пражывання дыскрымінаваных расавых ці рэлігійных груп насельніцтва.

Негрыцянскае г. (у ЗША). Яўрэйскія г. (у Еўропе пры фашызме). Каталіцкія г. (у Паўночнай Ірландыі).

ге́тман, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

1. Ва Украіне ў 16—17 стст.: выбарны начальнік казацкага войска і вярхоўны правіцель.

2. У Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы ў 16—18 стст.: камандуючы войскамі.

|| прым. ге́тманскі, -ая, -ае.