Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бро́кер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Агент-пасрэднік пры заключэнні здзелак на біржах, пры куплі-продажы каштоўных папер, тавараў.

|| прым. бро́керскі, -ая, -ае.

Брокерская кантора.

бром, -у, м.

Хімічны элемент, цяжкая цёмна-бурая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, якая выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне, фатаграфіі і пад.

|| прым. бро́мавы, -ая, -ае і бро́місты, -ая, -ае.

Бромісты калій.

броне... (а таксама браня...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. бранявы, браніраваны, напр.: бронетранспарцёр, бронецягнік.

бронемашы́на, -ы, мн. -ы, -шы́н, ж.

Баявы браніраваны аўтамабіль.

бронетранспарцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Браніраваны аўтамабіль для перавозкі войск, грузаў і вядзення бою.

бро́нза, -ы, ж.

1. Сплаў медзі з волавам, свінцом і іншымі металамі.

2. зб. Мастацкія вырабы з такога сплаву.

Выстаўка бронзы.

3. Пра медаль, атрыманы ў спартыўных спаборніцтвах за трэцяе месца (разм.).

Атрымаць бронзу на спаборніцтвах.

|| прым. бро́нзавы, -ая, -ае.

Б. медаль.

Б. загар (цьмяна-залацісты).

бро́нхі, -аў, адз. бро́нха, -і, ДМ -нсе, ж.

Разгалінаванні дыхальнага горла, якія праводзяць паветра ў лёгкія.

|| прым. бранхія́льны, -ая, -ае.

Бранхіяльная астма.

бронь і бро́ня, -і, ж.

Замацаванне асобы ці прадмета за кім-, чым-н., а таксама дакумент на такое замацаванне.

Б. на авіябілет.

бро́снець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -нее; незак.

Пакрывацца бросняй (пра вадкасць).

|| зак. забро́снець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -нее.

бро́сня, -і, ж.

1. Мікраскапічны грыбок, які развіваецца на вадкасці або на волкай паверхні чаго-н.; плесня.

2. Зялёная паверхня з водарасцей, якой пакрываецца застаялая вада.

|| прым. бро́сневы, -ая, -ае.