Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

клі́ка, -і, ДМ кліцы, мн. -і, клік, ж. (пагард.).

Група, шайка людзей, якія займаюцца непрыгожымі, непрыстойнымі справамі.

К. інтрыганаў.

клі́каць, клічу, клічаш, кліча; кліч; незак.

1. каго (што). Голасна зваць, прасіць прыйсці, адгукнуцца.

К. на ратунак.

К. бабулю.

2. каго (што). Запрашаць з якой-н. мэтай.

К. на вяселле.

К. на ўрачысты вечар.

3. каго-што. Заклікаць да якіх-н. дзеянняў.

К. народ на барацьбу.

4. каго (што) кім або (пры пытанні) як. Называць якім-н. імем, мянушкай (разм.).

|| зак. паклі́каць, -лічу, -лічаш, -ліча; -ліч; -ліканы (да 1 і 2 знач.).

|| аднакр. клі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).

|| наз. клі́канне, -я, н.

кліку́нства, -а, н.

Нервовае істэрычнае захворванне жанчын, якое выражаецца ў сутаргавых прыпадках і вішчанні.

|| прым. кліку́нскі, -ая, -ае.

кліку́ша, -ы, мн. -ы, -ку́ш, ж.

Жанчына, хворая на клікунства.

клі́макс, -у, м. (спец.).

Тое, што і клімактэрый.

клімактэ́рый, -ю, м. (спец.).

Перыяд угасання функцый палавой сістэмы з набліжэннем старасці.

|| прым. клімактэры́чны, -ая, -ае.

К. перыяд.

клі́мат, -у, М -маце, м.

1. Метэаралагічныя ўмовы, уласцівыя пэўнай мясцовасці ў залежнасці ад геаграфічных абставін.

Кантынентальны к.

2. перан. Становішча, умовы існавання чаго-н.

Міжнародны палітычны к.

Здаровы к. у сям’і.

|| прым. кліматы́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

клін, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-н.

Дубовы к.

Забіць к. у палена.

2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні.

Уставіць к. у сарочку.

3. перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.

4. чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.

Жураўліны к.

5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па відзе пасеваў, мясцовасці і пад.; спец.).

Яравы к.

Азімы к.

К. сенакосу.

Забіць (загнаць) клін — раз’яднаць, зрабіць варожым.

Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.

Свет клінам (не) сышоўся на кім-чым (разм.) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.

|| памянш. кліно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. клінавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).

Клінавое злучэнне.

клінава́ты, -ая, -ае.

Тое, што і клінападобны.

клінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; незак., што (разм.).

Забіваць клін; закліноўваць.