Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

згубі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто губіць, загубіў каго-, што-н.

Жукі-караеды — згубіцелі лесу.

|| ж. згубі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. згубі́цельскі, -ая, -ае.

згубі́цца гл. губляцца.

згубі́ць гл. губляць.

згу́бны, -ая, -ае.

Які вядзе да згубы, пагібельны.

З. агонь артылерыі.

|| наз. згу́бнасць, -і, ж.

згуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Дасягнуць зладжаных дзеянняў у сумеснай гульні.

Футбольная каманда згулялася.

|| незак. згу́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

згуля́ць гл. гуляць.

згуртава́ны, -ая, -ае.

Дружны, аднадушны, арганізаваны.

З. калектыў.

|| наз. згуртава́насць, -і, ж.

згуртава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца; зак.

1. Сабрацца ў гурт.

Каля дрэва згуртавалася цэлая грамада людзей.

2. перан. Дасягнуць аднадушнасці ў поглядах, дзеяннях.

З. вакол думкі вучоных.

|| незак. згурто́ўвацца, -аецца; наз. згурто́ўванне, -я, н.

|| наз. згуртава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

згуртава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак.

1. каго. Аб’яднаць, наблізіўшы аднаго да другога.

З. жывёлу.

2. перан., каго (што). Дабіўшыся адзінства, згуртаванасці, аб’яднаць.

З. брыгаду.

|| незак. згурто́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. згуртава́нне, -я, н. (да 2 знач.).

згу́снуць, -сне; згус, -сла; зак. (разм.).

Згусціцца, загусцець.

Кісель згус.