Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дзе́яч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які праявіў сябе ў якой-н. грамадскай дзейнасці.

Дзяржаўны д.

Дзеячы культуры.

Заслужаны д. навукі (ганаровае званне).

|| ж. дзяя́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

дзе-не́будзь, прысл.

У якім-н., дакладна невядомым месцы.

Д. сустрэнемся.

дзе-нідзе́, прысл.

Сям-там, у асобных месцах.

Д. ў лясах можна сустрэць бабра.