Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вінагра́дарства, -а, н.

1. Развядзенне вінаграду як галіна раслінаводства.

2. Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні вінаграду.

вінагра́дзіна, -ы, мн. -ы, -дзін, ж.

Ягада вінаграду.

|| памянш. вінагра́дзінка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

вінагра́днік, -у, мн. -і, -аў, м.

Участак, засаджаны вінаградам, вінаградная плантацыя.

|| прым. вінагра́днікавы, -ая, -ае.

вінаку́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца вінакурэннем.

вінакурэ́нне, -я, н.

Вытворчасць спірту і гарэлкі са збожжа, з бульбы, буракоў і інш.

|| прым. вінаку́рны, -ая, -ае.

В. завод.

вінаро́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па вінаробстве.

вінаро́бства, -а, н.

Выраб віна з вінаграду ці іншых ягад і пладоў.

|| прым. вінаро́бны, -ая, -ае і вінаро́бчы, -ая, -ае.

вінатэ́ка, -і, ДМэ́цы, мн. -і, -тэ́к, ж.

Збор калекцыйных він.

|| прым. вінатэ́чны, -ая, -ае.

віначэ́рп, -а, мн. -ы, -аў, м.

У старажытнасці: службовая асоба, якая загадвала віннымі склепамі, разлівала і разносіла пітво на банкетах.

вінегрэ́т, -у, М -грэ́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Халодная страва, звычайна прыгатаваная з дробна нарэзаных кавалачкаў агародніны з алеем і воцатам.

Класічны в.

2. перан. Сумесь разнастайных думак і паняццяў.

У галаве в.

В. пачуццяў.

На выставе в. колераў і гукаў.

|| прым. вінегрэ́тны, -ая, -ае.