Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пяру́н, перуна́, мн. перуны́, перуно́ў, м.

Аглушальны ўдар грому.

П. ударыў у дрэва.

П. яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (нічога невядома пра каго-, што-н.; разм.).

|| прым. перуно́вы, -ая, -ае.

пярхо́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Сухі кашаль, пакашліванне ад перасыхання, раздражнення ў горле.

|| прым. пярхо́тны, -ая, -ае.

пярцо́вы гл. перац.

пярцо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Гарэлка, настоеная на перцы.

|| прым. пярцо́вачны, -ая, -ае.

пярша́к, першаку́, м. (разм.).

1. Тавар першага гатунку.

2. Першая, самая моцная самагонка.

Хапіў першаку, дык аж вочы на лоб.

|| памянш. першачо́к, -чку́, м.

пярша́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Тое, што і першацёлка.

пяршы́ць, -ы́ць; безас.; незак. (разм.).

Пра адчуванне пярхоты.

Пяршыць у горле.

|| наз. пяршэ́нне, -я, н.

пяры́на, -ы, мн. -ы, -ры́н, ж.

Мяккая тоўстая падсцілка на ложак у выглядзе доўгага мяшка, напоўненага пер’ем або пухам.

|| памянш. пяры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. пяры́нны, -ая, -ае.

пярэ́бары, -аў (разм.).

Пераезд, перасяленне.

П. на новае месца.

пярэ́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.