шыро́кі, -ая, -ае.
1. Вялікі ў папярочніку.
Шырокая вуліца.
Шырока (прысл.) раскрыць вочы (таксама перан.: здзівіцца).
2. Пра адзенне: прасторны.
Куртка шырокая ў плячах.
3. Які займае сабой вялікую прастору, мае вялікую працягласць.
Шырокія стэпы.
Наступаць шырокім фронтам.
4. Размашысты, свабодны.
Ш. крок.
Ш. жэст (перан.: пра высакародны ўчынак са знешняга боку).
5. перан. Вялікі па колькасці, ступені, ахопу, размаху і пад., масавы.
Шырокая сетка школ.
Шырокія паўнамоцтвы.
Тавары шырокага ўжытку.
6. перан. Вялікі, неабмежаваны, разнастайны на выбар.
Шырокая начытанасць.
Шырокая праграма навуковых даследаванняў.
У шырокім сэнсе слова (у самым агульным разуменні).
7. перан. Не абмежаваны ў праяўленні, выяўленні чаго-н., з размахам.
◊
Жыць на шырокую нагу — багата, раскошна.
Шырокая натура — пра шчодрага, адкрытага, таварыскага чалавека.
|| наз. шырыня́, -і, ж. (да 3—7 знач.) і шыро́касць, -і, ж. (да 7 знач.).
шырспажы́ў, -жы́ву, м. (разм.).
Прамысловыя тавары шырокага ўжытку.
Вытворчасць шырспажыву.
|| прым. шырспажыве́цкі, -ая, -ае.
шыры́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.
Разрэз у пярэдняй частцы штаноў; прарэх.
Зашпіліць шырынку.
|| прым. шыры́начны, -ая, -ае і шыры́нкавы, -ая, -ае.
шырыня́, -і, ж.
1. гл. шырокі.
2. Працягласць чаго-н. у папярочніку, а таксама (разм.) вялікі абшар, шыр.
Ш. ракі.
Матэрыял шырынёй у адзін метр.
Вакол ш. і прастор.
шы́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -рыцца; незак.
Станавіцца больш шырокім, павялічвацца, развівацца.
Узараная паласа шырылася.
Шырыцца рух прыхільнікаў міру.
шы́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што.
Рабіць больш шырокім, павялічваць, развіваць.
Ш. возера.
Ш. круг знаёмстваў.
шырэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.
Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі; шырока прасцірацца або расці колькасна, духоўна.
Плошча вадасховішча шырэе.
Шырэюць рады даследчыкаў космасу.
|| зак. пашырэ́ць, -э́е.
шытво́, -а́, н.
1. гл. шыць.
2. Тое, што шыюць ці сшытае.
Сядзець з шытвом у руках.