Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шып³ гл. шыпець.

шыпе́ць, -плю́, -пі́ш, -пі́ць; -пі́м, -піце́, -пя́ць; -пі́; незак.

1. Утвараць глухія гукі, якія нагадваюць доўгі гук «ш».

Гадзюка шыпіць.

Шыпеў газавы струмень.

2. перан. Гаварыць здушаным ад злосці голасам (разм.).

3. перан. Вымаўляць доўгі гук «ш», патрабуючы цішыні.

|| наз. шыпе́нне, -я, н. і шып, -у, м.

шыпо́ўкі, -по́вак, адз. шыпо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Спартыўны абутак з шыпамі¹ (у 2 знач.) на падэшвах.

шыпу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Іголка хваёвай расліны.

|| прым. шыпу́лечны, -ая, -ае і шыпу́лькавы, -ая, -ае.

шыпу́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (разм.).

Шыпучы напітак.

шыпу́чы, -ая, -ае.

1. Які ўтварае шыпенне.

Шыпучая змяя.

2. Які пеніцца і злёгку шыпіць ад выдзялення вуглякіслага газу (пра напіткі).

Шыпучыя віны (штучна газіраваныя).

|| наз. шыпу́часць, -і, ж.

шыпшы́на, -ы, ж.

Дзікая кустовая ружа з простымі, не махровымі кветкамі, а таксама плады гэтай расліны.

|| прым. шыпшы́навы, -ая, -ае.

шыпшы́ннік, -у, м., зб.

Кусты, зараснік шыпшыны.

Густы ш.

шыпя́чы, -ая, -ае.

Пра гукі мовы: які вымаўляецца з шыпеннем.

Шыпячыя зычныя (ж, ш, ч).

шыр, -ы, ж.

1. Шырыня, вялікія памеры ў шырыню.

Змераць прагон наўсю ш.

2. Шырокая прастора, шырыня (гл. шырокі ў 3 і 6 знач.).

Разгарнуцца ва ўсю ш. (цалкам праявіць свае магчымасці).