Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шы́біна, -ы, мн. -ы, -бін, ж.

Тое, што і шыба.

шы́варат, -а, М -раце, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Каўнер.

Узяць за ш.

Шываратнавыварат (разм.) — не так, як трэба; наадварот.

шыво́к, шыўка́, мн. шыўкі́, шыўко́ў, м.

Частка шва паміж двума праколамі іголкі.

Дробныя шыўкі.

|| прым. шыўко́вы, -ая, -ае.

шыдэ́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Кручок для вязання.

шызакры́лы, -ая, -ае.

Які мае шызыя крылы.

Шызакрылая чайка.

шызафрэ́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Хворы на шызафрэнію.

|| ж. шызафрэні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

шызафрэні́я, -і, ж.

Цяжкае псіхічнае захворванне, якое характарызуецца парушэннем звязанасці псіхічных працэсаў і зніжэннем псіхічнай дзейнасці.

|| прым. шызафрэні́чны, -ая, -ае.

шыза-...

Першая частка складаных слоў са знач.: шызы, з шызым адценнем, напр.: шыза-блакітны, шыза-зялёны, шыза-чорны, шыза-шэры.

шы́зы, -ая, -ае.

Цёмна-шэры з сіняватым адлівам.

Шызыя хмары.

|| наз. шы́засць, -і, ж.

шы́йка, -і, ДМ шы́йцы, мн. -і, -шы́ек, ж.

1. гл. шыя.

2. Вузкая частка чаго-н.

Ш. пазванка.

Ш. касы.

Ш. збана.

3. У рачных ракаў: хваставая частка цела.

|| прым. шы́ечны, -ая, -ае (спец.).