шчэ́лепы, -аў.
Тое, што і жабры.
||
шчэ́лепы, -аў.
Тое, што і жабры.
||
шчэ́нная.
Пра сабаку, ваўчыцу, лісу: цяжарная.
шчэ́па, -ы,
1. Чаранок высокагатунковага дрэва, які ўстаўляецца ў расшчэпленую частку расліны для прышчэпкі.
2. Прышчэпленая расліна.
||
шчэ́пка, -і,
Тонкая пласцінка, адколатая па слаі дрэва.
шчэ́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца;
Скаліцца, аскальваць зубы.
||
шчэ́рыць, -ру, -рыш, -рыць;
Скаліць, аскальваць.
||
шы́ба, -ы,
Кусок шкла, устаўлены ў аконную раму.
||
шыбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й;
Хутка, жвава рухацца, ісці.
||
шы́бенік, -а,
1. Чалавек, пакараны смерцю праз павешанне на шыбеніцы.
2. Свавольнік, балаўнік або той, хто заслугоўвае толькі шыбеніцы; бандыт, галаварэз (
шы́беніца, -ы,
Тое, што і вісельня.
||