Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

яйцаро́дны, -ая, -ае (спец.).

Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек у адрозненне ад жывародных.

яйцо́, -а́, мн. я́йцы і (з ліч. 2, 3, 4) яйцы́, яе́ц, н.

1. Жаночая палавая клетка чалавека, якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення; яйцаклетка.

2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых: такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

Несці яйцы.

Качынае я.

Я. чарапахі.

Змяінае я.

3. Прадмет такой формы.

Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).

4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

Мурашыныя яйцы.

5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

Крутое я.

|| памянш. яе́чка, -а, мн. -і, -чак (да 2—5 знач.).

|| прым. яе́чны, -ая, -ае (да 2 і 5 знач.).

Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).

як¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Буйная жвачная жывёліна з доўгай поўсцю і рагамі, якая водзіцца ў Цэнтральнай Азіі.

|| прым. я́каў, я́кава і я́кавы, -ая, -ае.

як².

1. прысл. пыт. і адноснае. Якім чынам.

Як знайсці тое месца? Як жывеш? Вось як трэба рабіць.

2. прысл. пыт. У якой ступені, наколькі.

Як даўно ён паехаў?

3. прысл. азнач. У якой меры, ступені, да чаго.

Як ён пастарэў.

Як я рада!

4. прысл. неазнач. Як-небудзь (разм.).

Трэба ж як знайсці згубленае.

5. прысл. часавае. У які час.

Я гэта бачыў, як ішоў з працы.

6. часц. Ужыв. пры выказванні здзіўлення, збянтэжанасці.

Як!

Ты зноў дома! — Я не ведаю, куды паклаў рэчы. — Як не ведаеш.

7. часц. ўзмацн.-сцвярдж. Выражае бясспрэчнасць выказанай думкі, выступаючы ў знач.: як можна, немагчыма.

Ну як мне тут не перажываць.

8. часц. Пры дзеяслове зак. трывання абазначае нечаканасць дзеяння.

А ён як ускочыць, пабяжыць!

9. злуч. параўн. Падобна да чаго-н.

Мяккі як пух.

Такі, як і раней.

10. злуч. У якасці каго-, чаго-н.

Ён павінен гэта ведаць як спецыяліст.

11. злуч. Ужыв. ў саставе пабочных груп і сказаў.

Як кажуць.

Як напрыклад.

12. злуч. Абазначае часавыя адносіны паміж галоўным і даданым сказамі.

Як успомніш, страшна становіцца (кожны раз, калі). Прайшло шмат часу, як яны выехалі адсюль (з таго часу, калі).

13. злуч. Пасля адмоўных ці пытальных слоў і выразаў — акрамя, толькі.

Хто гэта мог зрабіць, як не ты.

Як адзін чалавек — дружна, усе разам.

Як бы — умоўна-мяркуемае параўнанне.

Згаджацца як бы нехаця.

Як бы там ні было — пры ўсіх умовах, ва ўсякім выпадку.

Як быццам — тое, што і быццам (у 1 і 2 знач.).

Як і што (разм.) — абагульненае ўказанне на аб’ект і сітуацыю.

Раскажы нам, як і што.

Як мага — служыць для ўзмацнення ступені параўнання.

Заходзь да нас як мага часцей.

Як мага лепш.

Як ні — хоць і, нягледзячы на тое, што.

Як ні лаюся, не слухаюць мяне.

Як (або што) ні кажы (разм.) — нягледзячы ні на што, усё-такі.

Як ні кажы, а свой куток мілы.

Як сказаць (разм.) — выкарыстоўваецца, каб паказаць ваганне, няўпэўненасць у чым-н.

Яшчэ як сказаць.

Можа, — і не.

Як толькі — адразу, зараз жа.

Як..., так і — злучнік пералічальны.

Ён заўсёды акуратна выконвае як вытворчую работу, так і грамадскую.

якабі́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Рэвалюцыянер-дэмакрат, удзельнік Вялікай французскай рэвалюцыі ў 18 ст.

2. Чалавек рэвалюцыйных перакананняў; вальнадумец (уст.).

|| прым. якабі́нскі, -ая, -ае.

я́кавы гл. як¹.

я́канне, -я, н.

У мовазнаўстве: вымаўленне ненаціскнога галоснага «е» як «а» («я») пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам.

я́кар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Металічны стрыжань з лапамі, які прымацоўваецца да ланцуга і апускаецца на дно для ўтрымання на месцы судна, бакена, плывучага маяка і пад.

Стаяць на якары.

Кінуць я. (стаць на якар). Аддаць я. (апусціць). Выбіраць якары (паднімаць). Зняцца з якара.

Я. ратунку (перан.: апошні сродак ратунку, апошняя надзея).

2. Частка электрычнай машыны, якая ўтрымлівае на сабе абмотку (спец.).

3. Рыбалоўны кручок з трыма зубцамі (разм.).

|| прым. я́карны, -ая, -ае.

я́касны, -ая, -ае.

1. гл. якасць.

2. Высокай якасці, лепшы.

Якасныя сталі.

Я. рамонт.

Якасны прыметнік — у граматыцы: прыметнік, што абазначае якасць, уласцівасць прадмета.

|| наз. я́каснасць, -і, ж. (да 2 знач.).

я́касць, -і, ж.

1. Характэрная адзінка, істотная ўласцівасць, якая адрознівае адзін прадмет ці з’яву ад другіх.

Колькасць і я.

Пераход да новай якасці.

2. Тая або іншая ўласцівасць, годнасць, ступень прыгоднасці каго-, чаго-н.

Я. работы.

Я. прадукцыі.

Выдатная я.

Высокія душэўныя якасці.

У якасці каго-чаго, прыназ. з Р — як хто-, што-н.

Прысутнічаць у якасці наглядальніка.

|| прым. я́касны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Якасныя змены.

Якасныя адрозненні.