Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пластылі́н, -у, м.

Матэрыял для лепкі, які складаецца з гліны і воску з дабаўленнем тлушчаў, вазеліну і інш. рэчываў, што перашкаджаюць высыханню.

|| прым. пластылі́навы, -ая, -ае.

пла́стыр, -у, м.

Наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў і пад.

|| прым. пла́стырны, -ая,-ае.

пласты́чны, -ая, -ае.

1. гл. пластыка.

2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.

Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).

3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

Пластычная аперацыя.

4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

П. танец.

|| наз. пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

пласці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Тонкая палоса з якога-н. цвёрдага матэрыялу.

Жалезная п.

|| памянш. пласці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. пласці́нны, -ая, -ае.

пласці́ністы, -ая, -ае.

Які мае форму пласціны.

Пласціністыя грыбы.

|| наз. пласці́ністасць, -і, ж.

пласці́нка, -і, ДМ -нцы, м. -і, -нак, ж.

1. гл. пласціна.

2. Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

3. Шкло са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных здымкаў.

Зарадзіць пласцінку.

4. Плоская, пераважна шырокая частка лістоў раслін (спец.).

Ліставыя пласцінкі.

5. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў (спец.).

6. Здымны зубны пратэз.

|| прым. пласці́начны, -ая, -ае.

пла́та¹, -ы, ДМ пла́це, ж.

1. гл. плаціць.

2. Грашовая ўзнагарода, кампенсацыя за што-н.

Заработная п.

П. за паслугі.

пла́та², -ы, ДМ пла́це, мн. -ы, плат, ж. (спец.).

Дыэлектрычная пласціна для ўстаноўкі электра- і радыёэлементаў, а таксама такая пласціна з нанесенымі на ёй тонкімі электраправоднымі палоскамі.

Друкарская п.

П.-аснова.

плата́н, -а і -у, м.

1. -а, мн. -ы, -аў. Вялікае дрэва з зеленавата-шэрай карой і шырокім лапчастым лісцем.

2. -у. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. плата́навы, -ая, -ае.

Сямейства платанавых (наз.).

платані́чны, -ая, -ае.

Чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.

Платанічныя мары.

Платанічнае каханне (заснаванае на духоўнай цязе, пазбаўленае пачуццёвасці).