Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

лейкацы́ты, -аў, адз.ы́т, Мы́це, м. (спец.).

Састаўная частка крыві — бясколерныя клеткі, якія паглынаюць бактэрыі і выпрацоўваюць антыцелы.

|| прым. лейкацы́тны, -ая, -ае і лейкацыта́рны, -ая, -ае.

лейко́з, -у, м.

Пухліннае захворванне крывятворнай тканкі, пры якім рэзка павялічваецца колькасць лейкацытаў (разм. белакроўе).

|| прым. лейко́зны, -ая, -ае.

лейтматы́ў, -ты́ву, мн.ы́вы, -ты́ваў, м.

1. Асноўны матыў, які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага або літаратурнага твора.

Л. рамана.

2. перан. Асноўная думка твора або выказвання, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца.

|| прым. лейтматы́ўны, -ая, -ае.

лейтэна́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Афіцэрскае званне або чын у арміі, флоце, міліцыі, а таксама асоба, якая носіць гэта званне або мае гэты чын.

Малодшы л. (першае афіцэрскае званне).

|| прым. лейтэна́нцкі, -ая, -ае і лейтэна́нтаў, -ава.

ле́йцы, -аў, адз. ляйчы́на, -ы і лейчына́, -ы́, ж.

Рамяні, вяроўкі для кіравання коньмі ў запрэжцы.

Выпусціць л. (таксама перан.: аслабіць сілу ўлады над кім-н.). Трымаць л. ў руках (таксама перан.: мець у сваіх руках уладу, кіраўніцтва).

Ляйчына (лейчына) пад хвост папала каму-н. — аб неўраўнаважаных, капрызных паводзінах (разм.).

|| прым. ле́йцавы, -ая, -ае.

лек, -а, мн. -і, -аў, м.

Грашовая адзінка Албаніі.

ле́кар, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Доктар, урач.

|| ж. ле́карка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. ле́карскі, -ая, -ае.

ле́карыха, -і, ДМ -рысе, мн. -і, -рых, ж. (разм.).

Жонка лекара.

ле́кі, -аў (разм.).

1. Лякарства.

Л. ад кашлю.

2. Лячэнне.

Л. гразямі.

|| прым. ле́кавы, -ая, -ае.

Лекавыя расліны.

лексе́ма, -ы, мн. -ы, -се́м, ж. (спец.).

Слова як самастойная сэнсавая адзінка слоўнікавага складу мовы ў сукупнасці яго значэнняў і форм.

|| прым. лексе́мны, -ая, -ае.