Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кінафікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Арганізаваць (арганізоўваць) кінатэатры дзе-н., а таксама абсталяваць (абсталёўваць) для паказу кінафільмаў.

К. сяло.

К. школу.

|| наз. кінафіка́цыя, -і, ж.

кінафі́льм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Твор кінамастацтва, прызначаны для дэманстрацыі на экране; кінакарціна.

К. для дарослых.

кінгсто́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Клапан, што закрывае адтуліну ў падводнай частцы судна.

|| прым. кінгсто́нны, -ая, -ае.

кіндзю́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Страўнік.

|| прым. кіндзю́чны, -ая, -ае.

кінематаграфі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па кінематаграфіі, работнік кіно.

|| ж. кінематаграфі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. кінематаграфі́сцкі, -ая, -ае.

кінематагра́фія, -і, ж.

1. Род мастацтва, творы якога ствараюцца з дапамогай кіназдымкі.

К.

Беларусі.

2. Галіна культуры і прамысловасці, якая займаецца выпускам і кінапракатам фільмаў.

|| прым. кінематаграфі́чны, -ая, -ае.

кінемато́граф, -а, м.

Тое, што і кіно.

|| прым. кінематаграфі́чны, -ая, -ае.

кінема́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Раздзел механікі, які вывучае рух цел без уліку іх масы і ўздзеяння на іх сіл.

|| прым. кінематы́чны, -ая, -ае.

кінеско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая дае відарыс.

|| прым. кінеско́пны, -ая, -ае.

кіне́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Раздзел механікі, які ўключае дынаміку і статыку.

|| прым. кінеты́чны, -ая, -ае.