Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крапле́нне, -я, н. (спец.).

Нанясенне крапу на што-н.

краплёны гл. крап.

краса́, -ы́, ж.

1. Хараство, прыгажосць; што-н. прыгожае, прывабнае.

К. асенняга лесу.

К. беларускага краю.

Дзявочая к.

2. Упрыгожанне, слава чаго-н.

К. і гордасць Мінска — сталічныя паркі і тэатры.

3. Пылок на злакавых раслінах, што красуюць.

красава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.

1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.

У цэнтры горада красуецца новы тэатр.

Нібы кветка, красуецца дачка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.

На стале красавалася ваза з кветкамі.

3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.

Любіць дзяўчына к. перад люстрам.

4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.

Красуйся, мой родны край!

|| зак. пакрасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся (да 3 знач.).

|| наз. красава́нне, -я, н.

красава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Цвісці (пра злакавыя расліны).

Красуе жыта.

2. Тое, што і красавацца (у 4 знач.).

Красуй на радасць сынам тваім і ўнукам, дарагая Беларусь!

|| наз. красава́нне, -я, н.

красаві́к, -а́, м.

Чацвёрты месяц каляндарнага года.

|| прым. красаві́цкі, -ая, -ае і красавіко́вы, -ая, -ае.

краса́ла, -а, мн. -ы, -са́л і -аў, н.

Тое, што і крэсіва.

красамо́ўны, -ая, -ае.

1. Надзелены красамоўствам.

К. дакладчык.

2. перан. Які выразна перадае што-н., сведчыць наглядна пра што-н.

К. факт.

|| наз. красамо́ўнасць, -і, ж.

красамо́ўства, -а, н.

Уменне гаварыць прыгожа і пераканаўча; прамоўніцкі талент.

Валодаць красамоўствам.

краса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Высякаць агонь крэсівам.

|| аднакр. красану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, (разм.).