красава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся; незак.
1. Прыцягваць увагу, вылучацца сваім хараством.
У цэнтры горада красуецца новы тэатр.
Нібы кветка, красуецца дачка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць на відным месцы; вылучацца, віднецца.
На стале красавалася ваза з кветкамі.
3. Выстаўляць сябе напаказ, любуючыся сваёй знешнасцю.
Любіць дзяўчына к. перад люстрам.
4. Жыць шчасліва, паспяхова развівацца.
Красуйся, мой родны край!
|| зак. пакрасава́цца, -су́юся, -су́ешся, -су́ецца; -су́йся (да 3 знач.).
|| наз. красава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)