клён, -а і -у, м.
1. -а, мн. клёны, -аў і кляны́, -о́ў. Дрэва сямейства кляновых з шырокімі, у большасці відаў фігурнымі лістамі.
2. -у. Драўніна гэтай расліны.
Начоўкі з клёну.
|| памянш. клёнік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.).
|| прым. кляно́вы, -ая, -ае.
клённік, -у, м., зб.
Зараснік клёну; кляновы лес.
клёпка¹, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.
Кожная асобная дошчачка для бакавых сценак бочкі і пад.
Клёпкі ў бочцы рассохліся.
◊
Клёпкі ў галаве не хапае (не стае) (разм., пагард.) — пра дурнаватага, з дзівацтвамі чалавека.
|| прым. клёпачны, -ая, -ае.
клёцкі, -цак, адз. клёцка, -і, ДМ -ццы, ж.
Галушкі з мучнога цеста або дранай бульбы, звараныя ў вадзе або малацэ.
клёш, -а, м., таксама прым., нязм.
Асаблівы крой спадніцы, штаноў, расшыраны ўнізе.
Шырокі к.
Спадніца к.
|| прым. клёшны, -ая, -ае.
кліе́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
1. Пастаянны наведвальнік, пакупнік або заказчык.
Надзейны к. фірмы.
2. Асоба, якая карыстаецца паслугамі адваката, натарыуса, крэдытнай установы і пад.
К. банка.
|| ж. кліе́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. кліе́нцкі, -ая, -ае.
кліенту́ра, -ы, ж., зб.
Кліенты.
Пастаянная к. ў цырульні.
|| прым. кліенту́рны, -ая, -ае.
клі́зма, -ы, мн. -ы, клізм і -аў, ж.
1. Увядзенне якой-н. вадкасці ў кішэчнік праз прамую кішку з мэтай лячэння або дыягностыкі.
Паставіць клізму.
2. Прыстасаванне для такога ўвядзення вадкасці.
Рызінавая к.
|| прым. клі́зменны, -ая, -ае.
клік, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Кліч, вокліч (высок.).
Радасны к.
Урачысты к.
2. Крык некаторых дзікіх птушак.
Лебядзіныя клікі.