Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

братазабо́йца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Забойца свайго брата (у 1 і 2 знач.).

бра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Станавіцца пабрацімамі.

2. Уступаць у цесныя сяброўскія адносіны, праяўляць братнія пачуцці.

3. Спыняць ваенныя дзеянні, выказваючы ўзаемныя братнія пачуцці, салідарнасць.

|| зак. пабра́тацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. бра́танне, -я, н.

братва́, -ы́, ж., зб. (разм.).

Таварышы, сябры.

бра́ткі, -каў.

Расліна сямейства фіялкавых з фіялетавымі, белымі ці рознакаляровымі кветкамі.

Букет браткаў.

|| прым. бра́ткавы, -ая, -ае.

братэ́рства, -а, н.

Братні саюз, братняя дружба.

Б. народаў.

Баявое б.

бра́ўнінг, -а, мн. -і, -аў, м.

Аўтаматычны пісталет невялікіх памераў.

браха́ць, брашу́, бро́шаш, брэ́ша; брашы́; незак.

1. Падаваць адрывістыя гукі, гаўкаць (пра сабак і пад.).

2. перан. Хлусіць, маніць (разм.).

Брэшуць плеткары.

|| наз. браха́нне, -я, н. (да 1 знач.).

брахня́, -і́, ж. (разм., пагард.).

Няпраўда, мана, паклёп, нагавор.

Б. гэта хутка распаўсюдзілася.

браху́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм., пагард.).

Ілгун, манюка.

|| ж. браху́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ху́х.

бра́ція, -і, ж., зб.

1. Манахі адной абшчыны або манастыра.

2. (з азначэннем). Людзі аднаго кола; садружнасць (жарт.).

Марская б.

Уся наша б.