Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праязджа́ць гл. праехаць.

праязны́, -а́я, -о́е.

Які дае права на праезд.

Праязныя дакументы.

П. білет.

праясне́лы, -ая, -ае.

Які праяснеў, стаў выразным, ясным.

Праяснелае неба.

Праяснелыя думкі.

праясне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

1. Стаць ясным, чыстым ад хмар.

Неба праяснела.

К вечару праяснела (безас.; распагодзілася).

2. Стаць асэнсаваным, ясным ці спакойным.

Думкі праяснелі.

Твары людзей праяснелі.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

праясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

1. Стаць ясным, праяснець.

Неба праяснілася.

Думкі праясніліся.

2. Стаць свабодным ад няяснасцей.

Справа праяснілася.

|| незак. праясня́цца, -я́ецца.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

праяўле́нне гл. праявіцца, праявіць.

праяўля́цца гл. праявіцца.

праяўля́ць гл. праявіць.

про́ба, -ы, ж.

1. Выпрабаванне, праверка.

П. механізма.

П. галасоў.

П. агнём.

2. Частка матэрыялу, ежы, узятая для праверкі, вызначэння якасці.

Узяць на пробу.

|| прым. про́бны, -ая, -ае.

про́ба², -ы, мн. -ы, проб, ж.

Колькасць частак высакароднага металу, якая змяшчаецца ў пэўнай колькасці вагавых долей сплаву, а таксама кляймо на вырабах з высакароднага металу, якое абазначае гэту колькасць.

Золата нізкай пробы.

|| прым. про́бны, -ая, -ае (спец.).

Пробнае золата (з кляймом пробы).