праясні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

1. Стаць ясным, праяснець.

Неба праяснілася.

Думкі праясніліся.

2. Стаць свабодным ад няяснасцей.

Справа праяснілася.

|| незак. праясня́цца, -я́ецца.

|| наз. праясне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)